Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вырашыў удасканаліць уступную кампанію ў ВНУ і заснаваў камісію, якой будзе кіраваць Пяткевіч


Факультэт права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, архіўнае фота
Факультэт права Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, архіўнае фота

6 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ «Аб удасканаленьні ўступнай кампаніі».

Дакумэнт мае забясьпечыць роўныя магчымасьці паступленьня ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы.

Указам створана дзяржаўная камісія кантролю за рыхтаваньнем і правядзеньнем уступнай кампаніі, а таксама зацьверджаны яе пастаянны склад.

Камісія мае паўнамоцтвы кантраляваць унівэрсытэцкія алімпіяды, якія даюць права на ільготнае паступленьне ў ВНУ, якія праводзяць такія алімпіяды.

Кіраваць камісіяй пастаўленая Натальля Пяткевіч, намесьніца прэм’ер-міністра. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, а таксама органаў дзяржаўнага кіраваньня, кантрольных органаў і праўладных грамадзкіх арганізацыяў.

Указ таксама актуалізаваў правілы прыёму для атрыманьня вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі. Так, для паступленьня ў ВНУ на завочную (дыстанцыйную) форму навучаньня больш не патрэбная адпаведнасьць працоўнага стажу выбранаму профілю адукацыі.

Акрамя таго, удакладненыя катэгорыі асобаў, якія маюць ільготы пры паступленьні, у сувязі з стварэньнем каледжу Міністэрства ўнутраных справаў.

Указ уводзіць профільнае выпрабаваньне ў прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі», бо гэтую дысцыпліну ў 10–11-х клясах вывучаюць замест дысцыпліны «Гісторыя Беларусі».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG