Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка вайны. Ва Ўкраіне новыя ахвяры расейскіх абстрэлаў мірных паселішчаў. У Маскве заявілі пра адбітую атаку дронаў

абноўлена

2 студзеня Расея атакавала Харкаў ракетамі «Іскандэр». Ратаўнікі працягваюць разьбіраць завалы. Сёньня знайшлі яшчэ аднаго загінулага.
2 студзеня Расея атакавала Харкаў ракетамі «Іскандэр». Ратаўнікі працягваюць разьбіраць завалы. Сёньня знайшлі яшчэ аднаго загінулага.

На Херсоншчыне ад расейскіх абстрэлаў загінулі два чалавекі і яшчэ двое атрымалі раненьні

Як паведамілі мясцовыя ўлады, расейскія вайскоўцы білі па крытычнай і сацыяльнай інфраструктуры, жылых кварталах, пашкодзілі 8 шматпавярховых і 6 прыватных дамоў, — напісаў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Пракудзін у Тэлеграме.

Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў 4 студзеня, што расейская армія за гэты тыдзень запусьціла па Ўкраіне больш за 1070 кіраваных авіяцыйных бомбаў, амаль тысячу ўдарных дронаў і шэсьць ракет.

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 4 студзеня атакавалі Ўкраіну 52 ударнымі бесьпілётнікамі, каля 40 зь якіх — «Шахеды», паведамілі Паветраныя сілы УСУ.

Расейскія атакі працягваюцца і 4 студзеня.

У Харкаве на месцы ўдару РФ знайшлі фрагмэнты целаў яшчэ дваіх чалавек

У Харкаве на месцы расейскага ўдару, нанесенага 2 студзеня, 4 студзеня выявілі фрагмэнты целаў яшчэ дваіх чалавек. Такім чынам, агульная колькасьць загінулых у выніку гэтага ўдару вырасла да пяці, сярод іх трохгадовы хлопчык.

Улады паведамляюць, што выратавальна-пошукавыя работы на месцы трагедыі працягваюцца.

Раней Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацыяў паведамляла пра 31 пацярпелага ў выніку расейскіх удараў па Харкаве 2 студзеня. Сярод пацярпелых — немаўля. Паводле зьвестак пракуратуры, для ўдару сілы РФ выкарысталі ракеты «Іскандэр».

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што ў выніку ўдару разбураны пяціпавярховы будынак, а таксама частка падʼезду чатырохпавярховага шматкватэрнага дому.

У Запароскай і Данецкай вобласьцях за содні было амаль 2 тысячы абстрэлаў дзясяткаў паселішчаў

У ваколіцах Славянску ад атакі дрона загінуў цывільны, паведаміла паліцыя Ўкраіны.

У Кіеве адбыўся выбух у аўтамабілі вайскоўца, калі той адчыніў багажнік

Вайскоўца параніла аскепкамі. Пракуратура расьсьледуе здарэньне як тэрарыстычны акт.

Бесьпілётнікі атакавалі расейскую сталіцу

Уначы дроны атакавалі Маскву. Пра 4–5 выбухаў і бліскаў у небе паведамлялі жыхары Адзінцоўскай і Дамадзедаўскай акругаў. Зьвестак пра ахвяры, параненых і разбурэньні не было.

У аэрапортах «Унукава» і «Жукоўскі» ўводзілі абмежаваньні. Былі затрыманыя агулам 145 авіярэйсаў. Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што на падлёце да сталіцы Расеі быў зьбіты 21 бесьпілётнік, аднак Міністэрства абароны РФ паведаміла толькі пра 11 дронаў, нібыта зьбітых над Масквой і Маскоўскай вобласьцю. Таксама міністэрства заявіла, што ўсяго над рознымі расейскімі рэгіёнамі было зьнішчана больш за 130 БПЛА.

Пасьля 15-й гадзіны 4 студзеня мэр Масквы Сяргей Сабянін у сэрыі допісаў у Тэлеграме паведаміў пра больш як дваццаць новых дронаў, якія ляцелі ў кірунку Масквы і якія ўдалося зьбіць.

Губэрнатар Курскай вобласьці: дроны пакінулі безь сьвятла больш як сто паселішчаў, адзін чалавек загінуў

Губэрнатар Курскай вобласьці Расеі Аляксандар Хінштэйн напісаў у Тэлеграме, што 4 студзеня ўкраінскія дроны пацэлілі ў аб’ект энэргетыкі ў раённым цэнтры Хамутоўка за 15 км ад мяжы з Украінай. У выніку без электрычнасьці засталіся 115 населеных пунктаў з больш як 11 тысячамі жыхароў.

У суседнім раёне вобласьці — Рыльскім — ад атакі дрона загінуў 55-гадовы мужчына, паведаміў у Тэлеграме Хінштэйн.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG