Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі сканфіскавалі дрон у ўкраінкі пры спробе яго ўвезьці ў Беларусь. Сьцьвярджаюць, што яе пакаралі штрафам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі паведамілі, што ў 2025 годзе берасьцейскія мытнікі папярэдзілі больш за 30 спробаў незаконнага перамяшчэньне праз беларуска-польскую мяжу фізычнымі асобамі цывільных бесьпілётных апаратаў і авіямадэляў.

«Ва ўсіх выпадках датычна такіх грамадзян ужылі меры адміністрацыйнага спагнаньня ў выглядзе штрафу з канфіскацыяй тавараў, якія незаконна перамяшчаліся», — паведамілі ў мытным камітэце.

Сярод апошніх выпадкаў згадалі, як грамадзянка Ўкраіны спрабавала ўвезьці праз пункт пропуску «Берасьце» квадракоптар, аснашчаны камэрай для ажыцьцяўленьня відэаздымак, а беларус — радыёкіраваныя авіямадэлі ў выглядзе дзіцячых цацак.

У мытным камітэце папярэдзілі, што за паўторнае аналягічнае правапарушэньне пагражае крымінальная адказнасьць.

У верасьні 2023 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб парадку набыцьця і выкарыстаньня цывільных бесьпілётных лятальных апаратаў (БЛА).

Указам прадугледжана, што ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўваньне, абарот, эксплюатацыя і выраб цывільных БЛА дазволены толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафэсійнай дзейнасьці «з захаваньнем патрабаваньняў, устаноўленых гэтым указам». Для фізычных асобаў усё гэта ўказам забаронена.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG