Пра гэта раскажа ў эфіры «ПіКу Свабоды» аўтар расьсьледаваньня. У нашым выпуску мы таксама пагаворым з палітолягам Аляксандрам Фрыдманам пра вызваленьне 123 палітвязьняў і з журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым пра заявы Лукашэнкі на УНС.
Фрыдман: Лукашэнкаўскі выступ быў досыць эмацыйны. Адказы Лукашэнкі на пытаньні, хаця і падрыхтаваныя, гэта экспромты. Яны паказваюць сьветапогляд гэтага чалавека, як ён у дадзены момант глядзіць на сьвет. У сваёй прамове ён намагаўся данесьці, што УНС – гэта сход пераможцаў. Ён хацеў падкрэсьліваць посьпехі, гэтым разам гэтага было сапраўды шмат. Але было заўважна, што яго па-ранейшаму перасьледуе 2020 год. Гэта Лукашэнку не адпускае, фармуе ягоны сьветапогляд і рэпрэсіўны курс. Усё было з выступу зразумела, што ён упэўнены ў курсе і ніякай адлігі, нават мінімальнай, ня будзе.
0:00 Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Радыё Свабода
6:15 Вызваленьне палітвязьняў: чаму Ўкраіна
10:00 Прыезд у Варшаву і Вільню. Дапамога валянтэраў
15:00 Розны Бабарыка: адказы Золкіну і Зяленскаму
20:45 УНС і выступ Лукашэнкі. Што ў яго за пляны для краіны
38:24 Мікалай Статкевіч – «Чалавек Свабоды – 2025»
40:15 Анджэй Пачобут атрымаў Прэмію Сахарава
Форум