Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Горадзеншчыне ў выніку сутыкненьня двух аўтамабіляў загінулі чатыры чалавекі

абноўлена

Наступствы суткненьня двух аўтамабіляў. 19 сьнежня 2025 году
Наступствы суткненьня двух аўтамабіляў. 19 сьнежня 2025 году

Аўтамабілі Volkswagen і Audi сутыкнуліся ў Слонімскім раёне на закругленьні аўтадарогі.

Як паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у выніку аварыі загінулі чатыры чалавекі, іхныя асобы вызначаюць. Яшчэ два чалавекі шпіталізаваныя.

На месца трагедыі выехаў начальнік Галоўнага ўпраўленьня ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

Там працуюць супрацоўнікі ДАІ, выратавальнікі, мэдыкі і сьледча-апэратыўная група.

У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі, што завялі крымінальную справу паводле ч.3 артыкулу 317 Крымінальнага кодэксу (парушэньне правілаў дарожнага руху, наступствам якога стала сьмерць двух і больш асобаў па неасьцярожнасьці). Сьледчыя высьвятляюць усе абставіны здарэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG