Пра гэта паведаміў драматург Андрэй Курэйчык.
«Памёр вялікі беларускі кампазытар Віктар Капыцька. Адзін з слупоў сапраўднага Купалаўскага тэатру. Сумленны. Тонкі. Прынцыповы. Глыбокі. Неймаверна таленавіты. Разам зь яго геніяльнай музыкай у Нацыянальным тэатры Янкі Купалы вялікі Валеры Раеўскі паставіў дзьве мае п’есы. Нядаўна ён папрасіў мяне перачытаць „Страчаны рай“... Дзякуй за твой талент, Віктар. Ты перамог сьмерць сваёй музыкай», — напісаў Андрэй Курэйчык.
Віктар Капыцька працаваў у шырокім дыяпазоне жанраў — ад опэраў да музыкі для кіно і тэатру, быў аўтарам музыкі для соцень фільмаў, спэктакляў. Выпускнік Ленінградзкай кансэрваторыі. Сярод яго працаў — музыка да пастаноўкі «Дзядзькі Вані» Антона Чэхава, а таксама да гістарычнага фільму «Анастасія Слуцкая».
Адзін з апошніх допісаў на старонцы Victor Copytsko пра вызваленьнне Марыі Калесьнікавай. Ягоную «Сымфонію чатырох флейтаў» выконвае ансамбль флейтыстаў пад кіраўніцтвам Марыі Калесьнікавай.
Форум