Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прыехаў у Купянск. Раней начальнік расейскага Генштабу дакладваў Пуціну пра «вызваленьне» гораду


Зяленскі на ўезьдзе ў Купянск
Зяленскі на ўезьдзе ў Купянск

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыехаў у горад Купянск у Харкаўскай вобласьці — на фоне паведамленьняў пра посьпехі ўкраінскай арміі на гэтым кірунку.

Ён запісаў відэа на ўезьдзе ў горад. «Сёньня — купянскі кірунак, нашы ваяры, якія тут дабіваюцца вынікаў для Ўкраіны. Многія расейцы гаварылі пра Купянск — мы бачым, — сказаў ён. — Сёньня надзвычай важна дабівацца вынікаў на фронце, каб Украіна магла дабівацца вынікаў у дыпляматыі. Менавіта так гэта працуе: усе нашы моцныя пазыцыі ўнутры краіны — моцныя пазыцыі ў размове».

OSINT-праект DeepState, які адсочвае сытуацыю на фронце і блізкі да Міністэрства абароны Ўкраіны, паведамляе, што расейскія вайскоўцы «заблякаваныя» ў Купянску і «зачышчана» ўся паўночна-заходняя ўскраіна гораду, апэрацыя працягваецца.

20 лістапада начальнік Генштаба Ўзброеных сілаў Расеі Валерый Герасімаў падчас нарады з Уладзімірам Пуціным заявіў пра «вызваленьне» Купянску. У Генштабе ВСУ пасьля гэтага заявілі, што Купянск застаецца пад украінскім кантролем.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG