«2025 год стаў годам, калі ўвесь патэнцыял штучнага інтэлекту выявіўся ва ўсёй сваёй паўнаце і стала ясна, што шляху назад ужо няма. За зьмяненьне сучаснасьці і пашырэньне межаў магчымага чалавекам 2025 году Time сталі архітэктары штучнага інтэлекту», — гаворыцца ў паведамленьні часопіса.
На вокладку зьмясьцілі
- кіраўніка Meta Марка Цукербэрга,
- гендырэктара AMD Лізу Су,
- кіраўніка xAI, SpaceX і Tesla Ілана Маска,
- кіраўніка Nvidia Джэнсэна Гуанга,
- кіраўніка OpenAI Сэма Альтмана,
- гендырэктара DeepMind Дэміса Гасабіса,
- кіраўніка Anthropic Дарыё Амадэя,
- заснавальніцу ImageNet Фэй-Фэй Лі.
Дызайнэр вокладкі рассадзіў іх на бэльцы высока па-над горадам, абыграўшы культавае фота «Абед на хмарачосе» 1932 году.
Time з 1927 году абірае чалавека, групу або ідэю, якія наймацней паўплывалі на сьвет за год — станоўча ці адмоўна. Летась гэтае званьне атрымаў Дональд Трамп, які 5 лістапада перамог на прэзыдэнцкіх выбарах.
Форум