Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя ляўрэаты прэміі праваабарончай супольнасьці за 2025 год


Ляўрэаты сёлетняй прэміі Тацяна Нядбай, Васіль Завадзкі (прадстаўнік кампаніі «У турмы не жаночы твар»), Павал Левінаў, Алена Масьлюкова, Кацярына Абромчык
Ляўрэаты сёлетняй прэміі Тацяна Нядбай, Васіль Завадзкі (прадстаўнік кампаніі «У турмы не жаночы твар»), Павал Левінаў, Алена Масьлюкова, Кацярына Абромчык

Цырымонія ўручэньня прайшла ў Вільні і была прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня.

Прэмію прысудзілі ў чатырох намінацыях, паведаміла «Вясна».

«Праваабаронца году» — прваабаронцы Павал Левінаў, Алена Масьлюкова і кіраўніца Беларускага ПЭНа Тацьцяна Нядбай.

Павал Левінаў — праваабаронца, прасоўвае правы чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Аўтар 161 індывідуальнага паведамленьня ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Тацьцяна Нядбай — літаратарка, праваабаронца, мэнэджэрка культурных праектаў. Як старшыня Беларускага ПЭНа наладзіла сыстэмную праваабарончую дзейнасьць, прадуктам якой стаў першы маштабны маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў дачыненьні да дзеячаў культуры і культурных правоў.

Алена Масьлюкова — праваабаронца і экалягічная актывістка. Да вымушанага ад’езду зь Беларусі была адной зь лідэрак барацьбы жыхароў Сьветлагорску супраць заводу беленай цэлюлёзы, фіксуючы парушэньні экалягічных правоў і абараняючы права людзей на чыстае паветра і мірныя сходы.

«Журналіст году» — Кацярына Абромчык, журналістка праваабарончага цэнтру «Вясна». Яна піша пра рэпрэсіі ў Беларусі, правы чалавека, палітвязьняў, уразьлівыя групы, міжнародныя мэханізмы абароны правоў чалавека. Таксама стварае праваабарончую праграму «Вясна» на радыё «Рацыя» і праваабарончы падкаст «Вясна прыйдзе».

«Праваабарончая кампанія году» — «У турмы не жаночы твар», у межах якой правабааронцы і лекары прааналізавалі ўмовы ўтрыманьня жанчын у зьняволеньні і выдалі зборнік матэрыялаў і рэкамэндацый.

«Праваабарончая салідарнасьць» Вольга Брыцікава, палітзьняволеная лідэрка незалежнага прафсаюзу наваполацкага «Нафтана». Яна адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў, і была звольненая праз сваю пазыцыю. У 2024 годзе яе асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня.

Праваабарончая прэмія за дасягненьні ў галіне правоў чалавека заснаваная «Праваабарончым альянсам» у 2008 годзе. Да 2020 году ўручалася ў Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG