Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гоа ў выніку пажару ў начным клюбе загінулі 25 чалавек


Клюб Birch by Romeo Lane пасьля пажару. Гоа, Індыя, 7 сьнежня 2025 года
Клюб Birch by Romeo Lane пасьля пажару. Гоа, Індыя, 7 сьнежня 2025 года

Сама меней 25 чалавек загінулі, яшчэ шэсьць атрымалі траўмы ў выніку пажару ў начным клюбе ў індыйскім штаце Гоа. Клуб Birch by Romeo Lane знаходзіцца ў пасёлку Арпора, непадалёк ад папулярнага пляжу.

Вядома, што 14 загінулых былі супрацоўнікамі ўстановы, яшчэ чатыры чалавекі — турыстамі. Асобы астатніх пакуль не ўстаноўлены.

Як піша The Times of India, са спасылкай на відавочцаў, пажар пачаўся каля паўночы — у гэты момант у клюбе знаходзілася каля ста чалавек. Паліцыя штату мяркуе, што прычынай узгараньня стаў выбух газавага балёна.

Кіраўнік ураду Гоа Прамод Савант заявіў, што выдадзены ордэр на арышт уладальнікаў клуба, а мэнэджар установы і іншыя асобы ўжо затрыманыя. Ён таксама дадаў, што распарадзіўся правесьці расьсьледаваньне і вызначыць, ці адпавядала будынак нормам пажарнай бясьпекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG