Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмік Каваленя, які піша падручнікі супольнай гісторыі Беларусі і Расеі, атрымаў узнагароду ад кіраўніка РПЦ


Удзельнікаў канфэрэнцыі аб гісторыі прывітаў кіраўнік расейскай выведкі Сяргей Нарышкін. Масква, 26 лістапада 2025 году
Удзельнікаў канфэрэнцыі аб гісторыі прывітаў кіраўнік расейскай выведкі Сяргей Нарышкін. Масква, 26 лістапада 2025 году

Акадэмік-сакратар Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандар Каваленя атрымаў узнагароду Таварыства расейскай славеснасьці, якое ачольвае кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл.

Як паведамілі на сайце Экспэртна-кансультацыйнай расейска-беларускай рады ў гісторыі, гэта адбылося 25 лістапада ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце, дзе праходзіў V зьезд Таварыства расейскай славеснасьці.

Старшынюе ў гэтай арганізацыі патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Аляксандра Каваленю прызналі пераможцам міжнароднага конкурсу «Рэха Вялікай Перамогі на прасторы СНД» за выданьне «За мужнасьць і стойкасьць: населеныя пункты Беларусі, узнагароджаныя вымпелам „За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны“».

Чым вядомы акадэмік Каваленя

Аляксандар Каваленя — сустаршыня Экспэртна-кансультацыйнай расейска-беларускай рады ў гісторыі, чалец Расейскай акадэміі адукацыі, адзін з аўтараў падручнікаў сэрыі «Расея і Беларусь: старонкі агульнай гісторыі».

У 2020 годзе ён атрымаў прэмію Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэньне» за картаграфічнае выданьне «Вялікі гістарычны атляс Беларусі».

Гэтымі днямі ў Маскве таксама адбылася навуковая канфэрэнцыя «Гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне: праблемы захаваньня і актуалізацыі».

У ёй выступілі з дакладамі трое беларускіх гісторыкаў, якія працуюць над «агульнай гісторыяй Беларусі і Расеі»: намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў у адукацыі, культуры і навуцы Вячаслаў Даніловіч («Захаваньне агульнай гістарычнай памяці — найважнейшы элемэнт умацаваньня Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі»), дэкан гістарычнага факультэту БДУ Аляксандар Каханоўскі, які падаў «шырокаспэктравы аналіз эмпірычнага і навукова-практычнага досьведу» гістфаку БДУ ў захаваньні памяці аб вайне 1941–1945 гадоў, а таксама дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, які расказаў пра «навукова-практычную працу і рэалізаваныя праекты вучоных Інстытуту гісторыі» ў захаваньні памяці аб вайне.

26 лістапада ў Гомлі адкрылі помнік маршалу Савецкага Саюзу Канстанціну Ракасоўскаму. Гэты праект рэалізавалі супольна Расейскае вайскова-гістарычнае таварыства, якое ўзначальвае памочнік Пуціна Ўладзімір Мядзінскі, і Гомельскі гарвыканкам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG