Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне судзяць беларуску за продаж элітных легкавікоў у Расею ў абыход санкцыяў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праз сваю схему жанчына прадала легкавікоў на 28 млн эўра.

Справу супраць 47-гадовай грамадзянкі Беларусі Яўгеніі П. разглядаюць у Бэрлінскім зямельным судзе. На думку абвінавачаньня, яна разам з саўдзельнікамі з сакавіка 2022 году па красавік 2025-га экспартавала ў Расею аўтамабілі клясы «люкс» на суму 28,2 млн эўра, піша Berliner Zeitung.

Да арышту беларуска жыла ў Баварыі і працавала аўтадылерам. Яўгенію П. вінавацяць у арганізацыі ланцужка паставак: на думку пракурора, яна адпраўляла аўтамабілі падстаўным пакупнікам у Беларусі, Кіргізстане, Казахстане, Турэччыне, а ўжо адтуль іх перадавалі канчатковым пакупнікам у Расеі.

Гэта найбуйнейшы аб’ём незаконнага продажу аўтамабіляў клясы «люкс» у Расею празь Нямеччыну з моманту ўводу санкцыяў, піша нямецкае выданьне. Агулам у сьпісе 257 аўтамабіляў марак Porsche, Volkswagen, Mercedes, BMW, Audi, Tesla. Саўдзельнікі беларускі, як мяркуецца, уцяклі ў Расею.

Рашэньне суду чакаецца ў студзені 2026 году.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG