Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтам могуць дазволіць на вакацыях працаваць за мяжой пры ўмове абавязковага вяртаньня ў Беларусь


Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Ілюстрацыйнае фота
Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства адукацыі Беларусі ўнесла зьмены ў парадак рыхтаваньня высноваў аб магчымасьці працаўладкаваньня за межамі Беларусі ў межах студэнцкіх праграмаў.

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастановы Міністэрства адукацыі, гэты парадак распаўсюджваецца на грамадзян Беларусі, а таксама замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія стала жывуць у Беларусі.

Цяпер Міністэрства адукацыі будзе рыхтаваць выснову аб магчымасьці працаўладкаваньня за межамі Беларусі пасьля «разгляду нададзеных Міністэрствам унутраных справаў дакумэнтаў». Сярод іх копія дамовы аб працаўладкаваньні, копія дамовы аб спрыяньні ў працаўладкаваньні, а таксама копіі працоўнай ці цывільна-праўнай дамовы.

У пастанове адзначаецца, што Міністэрства будзе правяраць наяўнасьць у гэтых дакумэнтах сярод узаемных абавязаньняў бакоў палажэньня аб вяртаньні студэнта ў Беларусь пасьля заканчэньня тэрміну дамовы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG