Ціханоўскую адзначылі за яе прынцыповую і пасьлядоўную барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі і свабоду ўсіх палітвязьняў.
«Яна нястомна выступае за вяртаньне дэмакратыі ў Беларусь і абараняе сотні палітычных зьняволеных, якіх трымаюць у лукашэнкаўскіх турмах», — гаворыцца на сайце арганізатараў прэміі.
Узнагароду ўручылі 19 лістапада ў Лёндане.
«Гэтыя пераможцы нагадваюць нам пра надзвычайную мужнасьць у той час, калі вакол нас, здаецца, апускаецца цемра, — сказала генэральная дырэктарка Index on Censorship Джэміма Стайнфэльд. — Няхай іхныя гісторыі будуць прыкладам для ўсіх нас, у тым ліку для тых з нас у Вялікай Брытаніі, хто мог, на шчасьце, успрымаць асноўныя правы ў значнай ступені як нешта належнае, але цяпер бачыць, што нічога, нават свабода думкі, не гарантаванае».
Арганізатары прэміі спадзяюцца, што ўзнагароды прыцягнуць увагу да тых рэгіёнаў сьвету, пра якія часта забываюцца, у тым ліку да недалёкай Беларусі.
- «Індэкс цэнзуры» — некамэрцыйная арганізацыя, якая выступае за свабоду слова і абараняе яе ўва ўсім сьвеце, у тым ліку публікуючы працы пісьменьнікаў і мастакоў, якія пацярпелі ад цэнзуры, а таксама адсочваючы пагрозы свабодзе слова.
- Арганізацыя ўдзельнічае ў глябальных кампаніях абароне свабоды творчасьці, навукі, мэдыя, лічбавых свабод, каб умацоўваць асновы сучасных дэмакратычных грамадзтваў.
Форум