Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 7 лістапада: затрымалі заснавальніка музычнай школы Midi.by

Уладзімер Патапенка, архіўнае фота
Уладзімер Патапенка, архіўнае фота

У Беларусі не спыняецца палітычны перасьлед.

Сілавікі затрымалі заснавальніка музычнай школы Midi.by Уладзімера Патапенку, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэта адбылося празь некалькі дзён пасьля прыезду мужчыны з Варшавы. Затрыманьне, як мяркуецца, зьвязана са «справай Беларускага Гаюна».

У пачатку лютага 2025 году чат-бот тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн» узламалі сілавікі. Яны атрымалі доступ да асабістых зьвестак беларусаў, якія дасылалі туды інфармацыю пра перамяшчэньне расейскіх войскаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG