Сярод іх: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці.
Кажучы пра закрыцьцё літоўцамі мяжы зь Беларусьсю, Вусаў заявіў, што правакацыя з кантрабанднымі аэрастатамі, якая прывяла да закрыцьця аэрапортаў, упісваецца ў стратэгію, якую рэалізуе Расея – сабатаж авіяперавозак, ключавых транспартных вузлоў.
0:53 — Лукашэнка «здае» агентуру?
9:51 — Хто вінаваты, што Літва закрывае мяжу?
25:16 — Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузьніца»
34:29 — Сэнс візыту ў Беларусь пасланьніка папы рымскага
48:30 — Беларусы ўсё больш грошай трацяць на ежу
52:55 — Беларусы гатовыя ваяваць за Польшчу?
«Я лічу, што за гэтым магла стаяць спэцапэрацыя расейцаў. Ня трэба забываць, што гібрыдная вайна, асабліва ва ўмовах, калі задзейнічаныя такія рэсурсы з боку Расеі, вядзецца таксама рукамі крымінальных груповак, іншымі словамі – мафіі. Падчас ІІ сусьветнай вайны амэрыканцы дамовіліся з сыцылійскай мафіяй. Тое самае можа быць і ў Беларусі. Крымінальныя групоўкі ў Беларусі могуць быць задзейнічаны ў такія апэрацыі. Лукашэнка ня можа пра гэта ня ведаць. А калі ён нічога ня можа зрабіць, то гэта азначае, што ты не кантралюеш сваю прастору».
Паводле Вусава, задача Расеі – не дапусьціць паляпшэньня адносін Беларусі з заходнімі суседзямі.
Форум