Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вучыліся тушыць пажары на аб’ектах энэргетыкі пасьля пападаньня дрону і паказалі ўзор жалезабэтонных сховішчаў

абноўлена
Пажарныя машыны. Ілюстрацыйнае фота
Пажарныя машыны. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў Беларусі паведамілі аб завяршэньні вучэньняў у апэратыўным рэагаваньні на ўзгараньні на аб’ектах энэргетыкі і нафтахіміі.

Як адзначаецца ў паведамленьні, паводле легенды вучэньняў, адбылася аварыя на трансфарматарнай падстанцыі, у выніку апора лініі электраперадачы была пашкоджа і загарэлася.

«Ратаўнікі апэратыўна далі рады агню пры дапамозе спэцыяльнага парашку для тушэньня. Гэты мэтад ідэальна падыходзіць для тушэньня пажараў на аб’ектах з высокай рызыкай узгараньня, уключаючы электрастанцыі і прадпрыемствы нафтахімічнай галіны», — паведамілі ў МНС Беларусі.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у падразьдзелах ведамства ёсьць 16 спэцыялізаваных аўтамабіляў для парашковага тушэньня пажараў.

Асобна падразьдзелы МНС практыкаваліся ў «адным з найбольш небясьпечных сцэнароў» — у атацы бесьпілётнікаў на рэзэрвуарны парк з нафтапрадуктамі, а таксама ў наступствах вялікай аварыі — разьліву хімічнага небясьпечнага рэчыва ў выніку сутыкненьня пасажырскага цягніка з чыгуначнай цыстэрнай зь сернай кіслатой.

МНС на вучэньнях грамадзянскай абароны прадэманстравала досьледны ўзор жалезабэтонных модульных сховішчаў.

Як расказалі ў міністэрстве, канструкцыя зьмяшчальнасьцю да 125 чалавек прызначаная для хаваньня людзей ва ўмовах ваеннага часу. Пры яе распрацоўцы ўлічылі міжнародны досьвед «сучасных ваенных канфліктаў».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG