Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 79 гадоў таму выкананыя сьмяротныя прысуды Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам

Нюрнбэрскі працэс над нацысцкімі злачынцамі
Нюрнбэрскі працэс над нацысцкімі злачынцамі

Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1384 — у Кракаве каранаваная Ядзьвіга, будучая жонка вялікага князя літоўскага Ягайлы.

1596 — пачаўся царкоўны сабор, на якім прынятая Берасьцейская унія і створаная Ўніяцкая царква.

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Райнскага зьвязу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі; скончылася паразай арміі Напалеона.

1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.

Уолт Дыснэй
Уолт Дыснэй

1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам. Сярод пакараных сьмерцю: Ёахім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайтэль, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978 ― Караль Вайтыла абраны папам Рымскім; ён узяў сабе імя Ян Павал ІІ.

Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве
Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве

1979 — ААН заснавала Сусьветны дзень харчаваньня, мэта якога — зьвярнуць увагу да праблемаў голаду і выбудоўваньня ўстойлівай харчовай палітыкі бяз шкоды прыродзе.

У гэты дзень нарадзіліся

1854 — Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.

Оскар Уайлд
Оскар Уайлд

1864 — Антон Ясінскі, гісторык.

1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраілю.

Давід Бэн-Гурыён
Давід Бэн-Гурыён

1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.

1912 — Андрэй Ушакоў, паэт, загінуў на фронце ў 1941-м пры пераправе праз Сож.

1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1999).

Гюнтэр Грас падчас уручэньня Нобэлеўскай прэміі ў 1999 годзе
Гюнтэр Грас падчас уручэньня Нобэлеўскай прэміі ў 1999 годзе

1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак.

Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, баўгарскі паэт Георгі Вылчаў і Барыс Забораў
Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, баўгарскі паэт Георгі Вылчаў і Барыс Забораў

1940 — Алесь Шатэрнік, скульптар і жывапісец.

Алесь Шатэрнік
Алесь Шатэрнік

1948 — Яўген Сямашка, журналіст і гісторык.

1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.

Сяржук Сокалаў-Воюш
Сяржук Сокалаў-Воюш

У памяці

1553 — Люкас Кранах-старэйшы, нямецкі мастак.

Люкас Кранах Старэйшы. «Паляванне на аленя курфюрста Фрыдрыха Мудрага» (1529)
Люкас Кранах Старэйшы. «Паляванне на аленя курфюрста Фрыдрыха Мудрага» (1529)

1683 — Мікалай Уладыслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1793 — Марыя Антуанэта, француская каралева, пакараная адсячэньнем галавы паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу.

Марыя Антуанэта перад экзэкуцыяй
Марыя Антуанэта перад экзэкуцыяй

2006 — Яўген Лугін, афіцэр, актывіст Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі.

2022 — Алена Міхалюк, дзяячка эміграцыі, старшыня Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG