Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 107 гадоў таму Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі

Герб Беларускай Народнай Рэспублікі, ілюстрацыйная выява
Герб Беларускай Народнай Рэспублікі, ілюстрацыйная выява

Падзеі 11 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 кастрычніка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.

Таксама ў гэты дзень

1887 — амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў электрычную машыну для падліку галасоў на выбарах.

Томас Эдысан
Томас Эдысан

1899 — пачалася Англа-бурская вайна.

1919 — з ініцыятывы Юзэфа Пілсудзкага ў будынках Віленскага ўнівэрсытэту адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя.

1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы стварылі Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

Ляўкі
Ляўкі

1986 — у Рэйк’явіку адбылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана і генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. Быў пакладзены пачатак дыялёгу, які ўрэшце прывёў да пацяпленьня ў савецка-амэрыканскіх адносінах і завяршэньня «халоднай вайны».

Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў
Рональд Рэйган і Міхаіл Гарбачоў

2015 — у Беларусі прайшлі чарговыя выбары Лукашэнкі.

2020 — у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі „Маршы годнасьці“. Міліцыя схапіла больш за тысячу чалавек.

2021 — у Нюрнбэргу адбылася канфэрэнцыя пра „злачынствы Лукашэнкі супраць чалавецтва“.

У гэты дзень нарадзіліся

1885 — Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.

Франсуа Марыяк
Франсуа Марыяк

1913 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

1948 — Мікалай Ільніцкі, беларускі музэйнік.

У памяці

1424 — Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі.

1531 — Ульрых Цьвінглі, дзеяч Рэфармацыі ў Швайцарыі.

1683 — Мікалай Уладыслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1760 — Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.

1889 — Джэймз Джоўль, брытанскі фізык.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG