У 2025 годзе па крымінальных артыкулах ужо асудзілі ня меней за 950 чалавек, а з пачатку прэзыдэнцкай кампаніі 2020-га палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш як чатыры тысячы.
На кангрэсе, прысьвечаны палітзьняволеным, Свабода пагутарыла з былымі палітзьняволенымі і праваабаронцамі пра тое, якія патрэбы цяпер маюць людзі за кратамі — і што кожны можа зрабіць, каб ім дапамагчы.
Былая палітзьняволеная Вольга Філатчанкава лічыць, што цяпер патрэбная кансалідацыя ўсіх сілаў. Хтосьці можа дапамагаць грашыма, хтосьці — сяброўскай падтрымкай, хтосьці — парадай. Важная і псыхалягічная дапамога. Трэба адкласьці сваркі і наладзіць празрыстую камунікацыя паміж усімі, хто хоча і можа дапамагаць палітвязьням, кажа яна.
Журналістка Ксенія Луцкіна, якая сёлета выйшла з калёніі і зьехала зь Беларусі нагадвае, што ў Беларусі значна больш за 1300 палітвязьняў, што нельга забываць і пра тых, хто адбывае пакараньне на так званых «хіміі» і «хатняй хіміі». Яна лічыць, што трэба зьбіраць сілы — і маральныя, і фінансавыя, — каб быць гатовымі прыняць пры патрэбе тысячы вызваленых.
«Мой асабісты жах — што прыедуць нашыя жанчыны нават безь целагрэек… І я, калі ўяўляю, што яны будуць стаяць на мяжы ў адной тэрмавопратцы, калі яна ёсьць, мне становіцца холадна».
Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, праходзіць у Варшаве. ФОТА
1/11Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням. Турэмная вопратка
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/11Жоўтая бірка Паліны Шарэнда-Панасюк. Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, Варшава
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
3/11Паліны Шарэнда-Панасюк. Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, Варшава
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/11Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, Варшава
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/11Партрэты палітвязьняў, якія памерлі за кратамі
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/11Натальля Дуліна. Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, Варшава
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/11Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, Варшава
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/11Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням. Леанід Судаленка
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
9/11Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, Вячаслаў Касінераў
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
10/11Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, партрэт Алеся Бяляцкага. Варшава
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
11/11Другі кангрэс, прысьвечаны беларускім палітвязьням, Варшава
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Пэдагог і былая палітзьняволеная Натальля Дуліна кажа, што «найперш трэба не скарацца ўнутры сябе, не забывацца, што праўда на нашым баку, і па магчымасьці не маўчаць».
Яна падкрэсьлівае, што важна фіксаваць незаконныя дзеяньні ўлады і як мага больш пра гэта казаць. Не ісьці на кампрамісы і не спыняць міжнародны ціск.
«Мы для Лукашэнкі ўяўляем небясьпеку, таму ён нас выганяе з краіны, але мы ня можам на яго ўзьдзейнічаць нейкім матэрыяльным, адчувальным чынам. Таму мы можам разьлічваць толькі на міжнародныя сілы».
Паліна Шарэнда-Панасюк, якая была за кратамі больш як чатыры гады, кажа, што былым палітвязьням вельмі не хапае надзеі, што калісьці скончыцца гэтая дыктатура.
Былая палітзьняволеная Антаніна Канавалава зазначае, што нават тэлефонны званок сямʼі палітвязьня — ужо дапамога. Яна кажа, што як у 2020 годзе паверыла ў беларусаў, так і сёньня не расчаравалася. Беларускія арганізацыі і ініцыятывы за мяжой даюць людзям адчуваньне, што яны не адны.
Праваабаронца з Dissident.byВячаслаў Касінераў кажа, што беларуская супольнасьць стварыла добра структураваную сыстэму падтрымкі. Гэта можна лічыць гісторыяй посьпеху, упэўнены ён.
Форум