Хроніка перасьледу 19 верасьня: банкіра з Наваполацку асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

абноўлена
Суд у Віцебску. Архіўнае фота
Суд у Віцебску. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Экс-кіраўніка наваполацкага банку асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

Аляксея Камовіча з Наваполацку асудзілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэксу — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». У чым менавіта яго абвінавачвалі, невядома, піша «Наша Ніва», але 12 верасьня Камовіча ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмістаў», які складае МУС Беларусі. Дакладны вырак таксама невядомы.

Аляксею Камовічу 46 гадоў, ён родам зь Віцебску, жыў у Наваполацку. Больш за 20 гадоў Камовіч працуе ў банкаўскай сфэры, зь лістапада 2017 па жнівень 2021‑га ўзначальваў рэгіянальнае аддзяленьне БПС-Сбербанку ў Наваполацку.

Камовіч уваходзіў у раду разьвіцьця прадпрымальніцтва пры Наваполацкім гарвыканкаме.


З 12 верасьня сьпіс экстрэмістаў папоўніўся 39 імёнамі

  1. Максім Арцыменя (1989)
  2. Дзьмітры Байцоў (1980)
  3. Іван Бяльковіч (2001)
  4. Яўген Бодрыкаў (1997)
  5. Уладзімір Джараеў (1971)
  6. Антон Джурко (1985)
  7. Сяргей Дубовік (1974)
  8. Кацярына Дубовік (1980)
  9. Аляксей Гапіенка (1994)
  10. Дзьмітры Грышкевіч (1988)
  11. Сяргей Гурук (1990)
  12. Кацярына Грыцак (1981)
  13. Віктар Жданюк (1979)
  14. Мікалай Журыч (1969)
  15. Андрэй Кабяк (1987)
  16. Аляксей Камовіч (1979)
  17. Ігар Капачэня (1966)
  18. Аляксандар Кірэль (1969)
  19. Андрэй Коваль (1991)
  20. Ягор Кузьмін (1987)
  21. Андрэй Кузьмянчук (1971)
  22. Тацяна Клачко (1988)
  23. Натальля Лабацэвіч (1963)
  24. Настасься Лысенка (1993)
  25. Алена Макарэвіч (1985)
  26. Яўген Невар (1984)
  27. Валянцін Нікішын (1961)
  28. Лілія Пажарыцкая (1965)
  29. Вольга Пракапенка (1987)
  30. Марына Рапавец (1983)
  31. Уладзімір Росьлік (1984)
  32. Людміла Руткоўская (1984)
  33. Раман Шарафановіч (1989)
  34. Леў Смусін (1951)
  35. Тацяна Францкевіч (1959)
  36. Раман Хоміч (1984)
  37. Андрэй Хрысьцін (1988)
  38. Сьвятлана Швец (1985)
  39. Павел Якута (2003)

Як мінімум 7 беларусаў вызвалілі ад адказнасьці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягненьня»

Усім гэтым людзям быў інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК, адзначыла «Вясна».

Гэта зьвязана з тым, што ўжо мінула 5 гадоў з моманту некаторых акцый пратэсту, а значыць скончыўся тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасьля чаго іх удзельнікаў нельга асудзіць.

Нягледзячы на вызваленьне ад адказнасьці, гэтых людзей усё роўна дадалі ў міліцэйскі «сьпіс экстрэмістаў».

Таксама працягваецца перасьлед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

Палітзьняволенага Мікіту Самарына этапавалі ў шклоўскую калёнію

Пра гэта паведаміла «Гарадзенская Праваабарона».

Адзначаецца, што ў Самарына сурʼёзныя праблемы са здароўем — у яго апухлая нага, якая моцна баліць. Мяркуючы па ўсім, гэта наступства таго, што пры затрыманьні яго моцна зьбівалі.

Мікіту прызналі вінаватым паводле арт. 364 КК (гвалт у дачыненьні да міліцыянтаў), а таксама арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы) і асудзілі на 6 гадоў калёніі.


​
XS
SM
MD
LG