Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: юбілеі Лявона Вольскага і Купалаўскага тэатру

Лявон Вольскі на канцэрце ў Вільні, прымеркаваным да 105-х угодкаў незалежнасьці БНР, сакавік 2023.
Лявон Вольскі на канцэрце ў Вільні, прымеркаваным да 105-х угодкаў незалежнасьці БНР, сакавік 2023.

Падзеі 14 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1812 — пажар у Маскве. Калі падчас франка-расейскай вайны войскі Напалеона ўвайшлі ў горад, губэрнатар Фёдар Растапчын загадаў падпаліць яго.

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса.

1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», дзе вершам «Наш родны край» пазначыў свой літаратурны дэбют Якуб Колас (1 верасьня паводле старога стылю).

Першы нумар «Нашай долі»
Першы нумар «Нашай долі»

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).

Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Менск
Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Менск

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі).

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін — экспартэраў нафты (OPEC). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Саудаўская Арабія і Вэнэсуэла.

У гэты дзень нарадзіліся

1769 ― Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст.

1806 — Міхал Гузікаў, музыка-клезьмер і віртуоз, які праславіў у Эўропе ксыляфон на аснове беларускага народнага інструмэнту «брусочкі».

1884 — Фабіян Абрантовіч, каталіцкі манах-марыянін і сьвятар усходняга абраду, місіянэр, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінізму.

Фабіян Абрантовіч
Фабіян Абрантовіч

1938 — Леанід Левановіч, пісьменьнік.

1947 ― Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі.

1953 — Раман Якаўлеўскі, беларускі журналіст.

Раман Якаўлеўскі
Раман Якаўлеўскі

1965 ― Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка.

Вольскі — пра N.R.M, сувязь з Украінай і шоў-бізнэс у Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:09:51 0:00

У памяці

1321 ― Дантэ Алігʼеры, славуты італьянскі паэт Сярэднявечча, аўтар «Боскай камэдыі».

Помнік Дантэ ў Флярэнцыі
Помнік Дантэ ў Флярэнцыі


1927 ― Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка.

1937 — Сяргей Астрэйка, паэт. Ахвяра сталінізму, расстраляны.

1964 — Язэп Пушча, паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша». У 1930 годзе яго арыштавалі па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», а ў 1931-м асудзілі на пяць гадоў высылкі.

2000 ― Ежы Гедройць, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопіса «Kultura».

Ежы Гедройць
Ежы Гедройць

2000 ― Галіна Русак, беларуская мастачка, грамадзкая дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША.

Беларуская мастачка з Амэрыкі Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец
Беларуская мастачка з Амэрыкі Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG