Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні ў аэрапорце зноў часова спынялі палёты праз «неапазнаны аб’ект», які прыляцеў зь Беларусі

У Літву зь беларусі бесьпілётнікі залятаюць зь лета. Ілюстрацыйнае фота
У Літву зь беларусі бесьпілётнікі залятаюць зь лета. Ілюстрацыйнае фота

Літоўскі апэратар паслуг аэранавігацыі «Oro navigacija» зафіксаваў у паветры «лятаючы аб’ект», празь які ў мэтах бясьпекі раніцай у Віленскім аэрапорце на некаторы час прыпынялі палёты.

Як паведаміла выданьне LRT з спасылкай на Нацыянальны цэнтар упраўленьня крызісамі, інфармацыю аб неапазнаным аб’екце перадалі а 8:33.

«Вайскова-паветраныя сілы літоўскай арміі адсочвалі на радарах неапазнаны аб’ект, які рухаўся зь Беларусі ў бок Літвы. Сыгнал таксама на кароткі час зафіксаваў падразьдзел наземнай супрацьпаветранай абароны, аднак без візуальнага кантакту», — адзначылі ў цэнтры.

У канцы жніўня ў аэрапорце Вільні ўжо часова прыпынялі палёты праз дрон. Тады была інфармацыя, што дрон належаў прыватнай ахоўнай кампаніі Ekskomisarų biuras, аднак яе кіраўнік Вітаўтас Лабяцкас гэта зьняпраўдзіў.

3 верасьня ў аэрапорце Вільні пэўны час ня мог прызямліцца самалёт Spartan, на борце якога быў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, магчыма, празь бесьпілётнік.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG