Каляж, паводле стрэлкі гадзіньніка: Павал Латушка, Вольга Карпушонак, Роза Турарбекава, Аляксандар Кныровіч, Сі Цзіньпін, Аляксандар Лукашэнка
У праграме «ПіК Свабоды» размаўляем пра найважнейшыя падзеі тыдня.
1:10 — Працягваецца скандал з абвінавачаньнем Паўла Латушкі ў сэксуальных дамаганьнях. Сам палітык прэтэнзіі адмаўляе. Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак паскардзілася на Латушку ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Гутарым з аглядальнікам Свабоды Юрыем Дракахрустам, праўніцай Кацярынай Дзяйкалай і камэнтатарам Аляксандрам Кныровічам.
23:12 — Ці спраўдзяцца спадзевы Аляксандра Лукашэнкі на Кітай, дзе ён знаходзіўся некалькі апошніх дзён і правёў шэраг сустрэч. Аналізуе палітоляг Роза Турарбекава.
40:45 — Зь Беларусі масава выяжджаюць высокакваліфікаваныя рабочыя кадры. Чым гэта абернецца для эканомікі краіны. Камэнтуе эканаміст Анастасія Лузгіна.
48:28 — Пра што расказвае культавая кніга «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду», перавыданьне якой прэзэнтуюць у Вільні. Інтэрвію з аўтарам Сяргеем Дубаўцом.
Форум