«ПіК Свабоды». «Эўразьвяз — адзіны шлях да эканамічнага разьвіцьця Беларусі», — Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка
Аліса Рыжычэнка

На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку.

Яна магістрка эканомікі (БДЭУ) і магістрка палітычных навук (Венскі ўнівэрсытэт), спэцыялізуецца на пытаньнях Эўразьвязу, міжнароднай палітыкі і разьвіцьця.

Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамічную мадэль Беларусь, калі б стала міністаркай эканомікі?

«Я ўяўляю сабе Беларусь як эўрапейскую дэмакратычную краіну. Беларусы — эўрапейцы, — кажа Аліса Рыжычэнка ў эфіры праграмы „ПіК Свабоды“. — У Беларусі няма прыродных рэсурсаў ці эканамічнай незалежнасьці, каб быць нэўтральнай краінай, умоўнай Швэйцарыяй. Нам трэба абіраць шлях. Выбар у бок Расеі ўжо быў зроблены. І да чаго мы прыйшлі? Да поўнай залежнасьці ад Расеі. Да таго, што савецкія прадпрыемствы працуюць вельмі неэфэктыўна і ёсьць стратнымі. У эканоміцы процьма структурных праблем, якія накопліваюцца гадамі і не вырашаюцца. Мы бачылі, колькі сродкаў было ўкладзена ў мадэрнізацыю, але гэта ўсё не працуе. Таму надышоў час зрабіць выбар у бок эўрапейскай інтэграцыі. Сёньня я ня бачу іншага шляху, які прывёў бы да эканамічнага разьвіцьця Беларусі».



​
XS
SM
MD
LG