Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад удару дронамі ў Саратаве загарэлася прадпрыемства і загінуў чалавек

Агонь і дым над прамысловым аб’ектам у Саратаве 10 жніўня
Агонь і дым над прамысловым аб’ектам у Саратаве 10 жніўня

У ноч на 10 жніўня ўкраінскія бесьпілётнікі атакавалі Саратаў. Адзін зь іх упаў у двары жылога дома — загінуў мужчына, некалькі чалавек атрымалі раненьні.

У частцы кватэр выбіла вокны, пашкоджаны аўтамабілі, паведаміў у «Тэлеграме» губэрнатар вобласьці.

Мясцовыя жыхары паведамлялі, што адзін з дронаў трапіў у нафтабазу, дзе ўспыхнуў пажар. На фота і відэа з сацсетак бачны густы чорны слуп дыму. Губэрнатар Раман Бусаргін пацьвердзіў пашкоджаньні на адным з прамысловых прадпрыемстваў, але не ўдакладніў, якім менавіта.

Мінабороны Расеі заявіла, што ўсяго за ноч зьбілі 121 украінскі дрон над 13 рэгіёнамі Расеі, а таксама ў Крыме і над Азоўскім морам.

Ва Ўкраіне заявілі, што Расея атакавала яе тэрыторыю ста дронамі Ад удару па станцыі Сінэльнікава спыняўся рух цягнікоў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG