Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дроны атакавалі аб’екты ў Расеі і анэксаваным Крыме

Бесьпілётнік
Бесьпілётнік

У ноч на суботу Украіна атакавала дронамі некалькі заводаў і НПЗ на тэрыторыі Расеі.

У Самарскай вобласьці ў выніку ўдару пажар пачаўся на тэрыторыі Навакуйбышаўскага НПЗ.

Губэрнатар Самарскай вобласьці Вячаслаў Фядорышчаў піша ў тэлеграме пра аднаго загінулага — ён знаходзіўся ў дачным доме, які загарэўся з прычыны падзеньня абломкаў бесьпілётніка.

У Разанскай вобласьці атакаваны Разанскі НПЗ. Ён ужо падвяргаўся атакам у сакавіку і маі 2024 года, а таксама ў студзені і лютым 2025-га.

Украінскія тэлеграм-каналы таксама паведамляюць аб пажары паслья ўдару дрона ў раёне НПЗ у Феадосіі ў анэксаваным Крыме.

Таксама ў ноч на 2 жніўня быў атакаваны завод «Электрапрыбор» у Пензе, які вырабляе для арміі сродкі абароненай сувязі.

Кіраўнік Пензенскай вобласьці Алег Мельнічэнка сьцьвярджае, што над тэрыторыяй рэгіёну былі зьнішчаныя пяць дронаў.

Акрамя НПЗ у Самарскай вобласьці і Разані, як вынікае з карты пажараў NASA FIRMS, мінулай ноччу ўкраінскія дроны атакавалі ваенны аэрадром у Прыморска-Ахтарску ў Краснадарскім краі. Ён выкарыстоўваецца для запуску дронаў тыпу «Шагед» па Украіне.

Міністэрства абароны Расеі піша ў тэлеграме, што ў ноч на суботу над тэрыторыяй Расеі агулам былі перахопленыя або знішчаныя 112 украінскіх бесьпілётнікаў.

Украіна атакі на расейскія аб’екты не камэнтавала.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG