Дата дня
1939 — Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.
Замена назвы на Мінск адбылася падчас кампаніі моўнай русыфікацыі і тэрору супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Ніякіх мовазнаўчых ці гістарычных аргумэнтаў пастанова Вярхоўнага Савету не зьмяшчала. Гэта было вяртаньне да расейскае назвы, якую ў сваю чаргу расейская імпэрская адміністрацыя пасьля анэксіі Беларусі ўзяла з польскае мовы.
Як Менск стаў Мінскам. Факты, песьні і падкасты
Таксама ў гэты дзень
1794 — Бітва пад Салатамі (цяпер Saločiai, мястэчка на 600 жыхароў у Літве каля мяжы з Латвіяй), у якой вызвольнае войска ВКЛ пад камандай Рамуальда Гедройця разьбіла расейцаў князя Галіцына.
1921 — Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны.
1957 — набыў моц статут Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ).
1961 — Гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі.
1965 — у Мінску, у парку імя Максіма Горкага адчынены плянэтарый.
1968 — папа Рымскі Павал VI у энцыкліцы «Humanae Vitae» («Чалавечае жыцьцё») забараніў каталікам усе штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю.
2020 — супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 33 баевікоў расейскай прыватнай кампаніі „Вагнэр“. Іх перадалі ў Расею, акрамя аднаго грамадзяніна Беларусі.
2023 — ад 10-й ранку да 10-й вечара на YouTube-пляцоўках праходзіў усебеларускі онлайн-маратон салідарнасьці „Нам ня ўсё адно!“. Яго мэтай быў збор сродкаў для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. Падчас маратону атрымалася сабраць каля 575 тысяч эўра.
У гэты дзень нарадзіліся
1805 — Алексіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг.
1883 — Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадох.
1888 — Уладзімір Зварыкін, расейскі і амэрыканскі інжынэр, вынаходнік тэлевізіі.
1908 ― Юрка Лявонны, беларускі паэт.
1937 — Веньямiн Бурковiч, цымбаліст, саліст Белдзяржфілярмоніі.
У памяці
1856 ― Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст.
1890 — Вінсэнт ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).
1938 — на палігоне пад Масквой расстраляны Вiльгельм Кнорын, бальшавік латыскага паходжаньня, які ў 1920-х быў фактычным кіраўніком Беларусі. У 1918 годзе ён пісаў, што беларусы «не зьяўляюцца нацыяй», а іхныя адметнасьці павінны быць зьнішчаныя. У Менску дагэтуль ёсьць вуліца ягонага імя.
2004 — Язэп Юхо, юрыст, гісторык, прафэсар, заснавальнік беларускай навуковай школы гісторыі дзяржавы і права, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Форум