Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 111 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны

28 ліпеня 1914 Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што паклала пачатак Першай сусьветнай вайне. Ілюстрацыйнае фота
28 ліпеня 1914 Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што паклала пачатак Першай сусьветнай вайне. Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 28 ліпеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезьлі бульбу.

1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што паклала пачатак Першай сусьветнай вайне.

1944 — ад нацысцкай акупацыі вызвалена Берасьце.

1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.

2000 — у Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял памяці польскіх і расейскіх ахвяраў НКВД.

2021 — Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам ЗША Джонам Байдэнам у Белым доме.

У гэты дзень нарадзіліся

1676 — Дамінік Рудніцкі, польскамоўны паэт беларускага паходжаньня. Вядомыя некалькі ягоных беларускамоўных твораў.

1812 — Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры. На беларускую мову яго творы перакладалі Пятро Бітэль, Васіль Сёмуха, Міхась Кенька.

1912 — Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.

1943 — Рычард Райт, клявішнік гурту Pink Floyd.

У памяці

1741 — Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

1750 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.

1863 — у Рагачове расстраляны Тамаш Грыневіч, стваральнік вызвольнага паўстанцкага атраду і паэт, якога Ўладзімер Караткевіч лічыў сваім продкам і гісторыю якога апісаў у апавяданьні „Паром на бурнай рацэ“. Меў 46 гадоў. У цэнтры Рагачова ў памяць пра Грыневіча ўсталяваны памятны крыж і валун.

1897 — Янка Лучына, беларускі паэт.

1920 — Алесь Гарун, беларускі літаратар.

1977 — Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч і навуковец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.

Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958
Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958

1984 — Зіновій Бабій, опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

1997— Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог, мэмуарыст. Сын Антона Луцкевіча

Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х.
Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х.


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG