У прыватнасьці, на старонках у «Фэйсбуку» і «Інстаграме» разьмешчанае аднолькавае паведамленьне на беларускай мове:
«Сёньня Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваньнем у Беларусі. Што гэта значыць: падпіска можа лічыцца ўдзелам у экстрэмісцкай групе, рэпосты і скрыны — падстава для крымінальнай адказнасьці, кантэнт у тэлефоне — рызыка затрыманьня».
На галоўнай старонцы сайту па-расейску сьцьвярджаецца, што «інфармацыйная прадукцыя Belaruskicry прызнаная экстрэмісцкай», «кіраўнікі крамы — члены экстрэмісцкага фармаваньня». «Будзьце асьцярожныя! Рэкамэндуецца адмовіцца ад паслуг гэтага брэнду», — гаворыцца ў паведамленьні. Усе старонкі — уключаючы каталёг, кантакты, умовы аплаты і дастаўкі — пустыя.
Стыль паведамленьня, а таксама дысфункцыянальнасьць сайту даюць падставы меркаваць, што рэсурс маглі мадыфікаваць не яго ўладальнікі.
У сьпісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі, а таксама пераліку «экстрэмісцкіх фармаваньняў» на сайце МУС няма згадак пра брэнд Belaruskicry або яго рэсурсы.
Аўтарам упрыгожаньняў, якія выходзяць пад згаданым брэндам, зьяўляецца беларуска Аляксандра Куркова, якая пакінула радзіму пасьля пратэстаў 2020 году.
Форум