Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Іпація Пацея

Іпаці Пацей. Фрагмэнт карціны невядомага мастака
Іпаці Пацей. Фрагмэнт карціны невядомага мастака

Падзеі 18 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Таксама ў гэты дзень

64 — у Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які зьнішчыў амаль увесь горад.

1792 — перамога войска Тадэвуша Касьцюшкі над расейскай арміяй Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай. Касьцюшку за гэтую бітву нададзенае ганаровае грамадзянства Францыі.

1925 — першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера.

1947 — Кароль Вялікай Брытаніі Георг VI падпісаў закон аб незалежнасьці Брытанскай Індыі.

1954 — уведзена сумеснае навучаньне ў школах СССР.

1989 — пастановай Савету Міністраў БССР заснаваная Менская сярэдняя спэцыялізаваная школа пры БДУ (з 1993 году — Ліцэй БДУ). Першыя заняткі пачаліся 10 студзеня 1990 году.

Выпускны баль у ліцэі БДУ, 2015
Выпускны баль у ліцэі БДУ, 2015

У гэты дзень нарадзіліся

1803Ганна Цюндзявіцкая, аўтарка першай беларускай кулінарна-гаспадарчай энцыкляпэдыі «Літоўская гаспадыня».

1902 Мэер Аксэльрод, савецкі мастак (нарадзіўся ў Маладэчне), вядомы сваімі акварэльнымі працамі, якія адлюстроўваюць сюжэты з жыцьця габрэяў у Расейскай імпэрыі і СССР.

1906Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец і археоляг.

1909 — у Старых Грамыках на Веткаўшчыне нарадзіўся Андрэй Грамыка, савецкі дзяржаўны дзяяч, шматгадовы міністар замежных справаў СССР (28 гадоў). Пасьля прызначэньня на пасаду старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР зьмяніў сваю нацыянальнасьць зь беларуса на расейца.

Андрэй Грамыка
Андрэй Грамыка

1918 —​ Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.

Нэльсан Мандэла, 2008
Нэльсан Мандэла, 2008

У памяці

1613 Іпаці Пацей, дзяржаўны і царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, багаслоў, пісьменьнік-палеміст.


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG