Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 365 гадоў таму Менск быў вызвалены ад маскоўскай акупацыі, 81 год таму — ад нацысцкай

«Менск 3 ліпеня 1944 году», карціна Валянціна Волкава.
«Менск 3 ліпеня 1944 году», карціна Валянціна Волкава.

Падзеі 3 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Даты дня

370 гадоў таму, 3 ліпеня 1655 году, маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. За наступныя пяць гадоў акупацыі горад моцна пацярпеў ад рабаваньняў і амаль спусьцеў.

365 гадоў таму, 3 ліпеня 1660 году, войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.

Таксама ў гэты дзень

1875 — заснавана Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя, якую скончыў Якуб Колас.

1890 — штат Айдаха ўвайшоў у склад ЗША, стаўшы 43-м штатам.

1944 — Менск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі савецкай Чырвонай Арміяй.

1961 — запалены вечны агонь каля манумэнту Перамогi ў Менску.

1962 — Францыя абвясьціла незалежнасьць Альжыру, бо на рэфэрэндуме за гэтае рашэньне выказаліся 75% тых, хто прагаласаваў. Часовы ўрад Альжыру ў выгнаньні вярнуўся ў краіну.

1964 — у ЗША прыняты Закон аб грамадзянскіх правах, які забараняе расавую сэгрэгацыю.

1973 — у Хэльсынкі пачала працу Нарада па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праз два гады ў сталіцы Фінляндыі быў падпісаны Заключны акт нарады.

1996 Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.

Барыс Ельцын на выбарчым участку
Барыс Ельцын на выбарчым участку

2019 — у Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для сьвяточнага фаервэрку. Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1876 Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка.

Цётка
Цётка

1883 Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.

Франц Кафка
Франц Кафка

1896 Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны.

1901 Андрэй Крыт, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа, архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

1910 Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.

1918Рыгор Бярозкін, беларускі літаратурны крытык, вязень ГУЛАГу.

Рыгор Бярозкін
Рыгор Бярозкін

1937 Том Стопард, брытанскі драматург.

Том Стопард
Том Стопард

1949 Віктар Купрэйчык, беларускі гросмайстар па шахматах, грамадзкі дзеяч.

У памяці

1871 — памёр Станіслаў Шумскі, герой паходу Напалеона на Маскву, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 году і акцыі Сымона Канарскага, маршалак віленскі, мэмуарыст.

1904Тэадор Герцль, аўстрыйскі габрэйскі журналіст, палітык, заснавальнік палітычнага сіянізму.

1969 Браян Джонс, рок-музыка, гітарыст The Rolling Stones.

1971Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр.

1977 Еўдакiя Лось, беларуская паэтка.

1987 Кастусь Губарэвіч, беларускі драматург.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG