Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект Радыё Свабода — сярод намінантаў прэміі Алеся Адамовіча

Беларускі ПЭН апублікаваў поўны сьпіс намінантаў на сёлетнюю прэмію імя Алеся Адамовіча. У ім 14 кніг і 8 мэдыйных праектаў, сярод якіх — «Архіпэляг БЕЛАГ».

Гэта падкаст журналісткі Радыё Свабода Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.

«Прэмія імя Алеся Адамовіча — ня проста адзнака за твор. Гэта жэст падтрымкі і веры ў сілу творчага выказваньня, якое не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Гэта прастора, дзе слова, вобраз, гук або кадар робяцца дзеяньнем», — піша Беларускі ПЭН.

Прэмія была заснаваная ў студзені 1995 году ў памяць пра пісьменьніка, грамадзкага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча, які памёр годам раней.
Першым старшынём журы быў Васіль Быкаў.

Аўтары Радыё Свабода ня раз станавіліся яе ляўрэатамі.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG