Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: пяць гадоў ад арышту Бабарыкаў, 85 гадоў з дня ўвядзеньня савецкіх войскаў у Латвію і Эстонію

Эдуард і Віктар Бабарыка пасьля падачы ў ЦВК дакумэнтаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на прэзыдэнцкіх выбарах. Менск, 15 траўня 2020
Эдуард і Віктар Бабарыка пасьля падачы ў ЦВК дакумэнтаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на прэзыдэнцкіх выбарах. Менск, 15 траўня 2020

Падзеі 18 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1793 — у Горадні пачаў працу апошні Сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і замацаваў рашэньне пра другі падзел краіны.

1876 — Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове.

1927 — прынята лічыць днём нараджэньня менскага футбольнага «Дынама». У гэты дзень у Смаленску менчукі перамаглі мясцовых аднаклюбнікаў зь лікам 2:1.

Футбольны клюб «Дынама»
Футбольны клюб «Дынама»

1898 — Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў.

1934 — пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер палітычных зьняволеных.

1935 — стварылі амэрыканскую кінакампанію Paramount Pictures.

1940 — у Латвію і Эстонію ўвялі савецкія войскі.

1953 — адбылося паўстаньне працоўных у ГДР: больш як у 700 мясцовасьцях прайшлі антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы задушыла група савецкіх войскаў у ГДР.

Пратэст жыхароў Усходняга Бэрліна, чэрвень 1953
Пратэст жыхароў Усходняга Бэрліна, чэрвень 1953

2020 — арыштавалі экс-старшыню «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты, і яго сына Эдуарда, кіраўніка перадвыбарнага штабу бацькі.

2023 — Titan, падводны апарат кампаніі OceanGate Expeditions, выбухнуў пры спробе агледзець парэшткі «Цітаніка». У выніку загінулі ўсе пяць чалавек, якія знаходзіліся ў апараце.

У гэты дзень нарадзіліся

1838 — Фёдар Махноў, самы высокі чалавек на зямлі, нарадзіўся на Віцебшчыне. Меў рост 2,85 мэтра.

Ігар Стравінскі
Ігар Стравінскі

1882 — Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыгент і піяніст беларускага паходжаньня, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў усясьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.

1806 — Міхал Валовіч, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху.

1911 — Аляксандар Шыдлоўскі, кампазытар.

1913 — Фёдар Куляшоў, літаратуразнавец.

1926 — Рыгор Масальскі, кінаапэратар.

1936 — Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр, клясык эўрапейскага кіно.

1949 — Уладзімер Русак, беларускі праваслаўны дзяяч, дысыдэнт, палітвязень.

1950 — Валянцін Акудовіч, філёзаф, літаратурны крытык.

Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч

У памяці

1696 — Ян ІІІ Сабескі, кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі.

1957 — Вітольд Бялыніцкі-Біруля, мастак.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля
Вітольд Бялыніцкі-Біруля

1996 — Томас Сэмюэл Кун, амэрыканскі гісторык і філёзаф навукі. Ягоная кніга «Структура навуковых рэвалюцый» — адна з найбольш цытаваных навуковых публікацый за ўсю гісторыю навукі.

2021 — Алег Іоў, археоляг, дасьледнік Палесься і Курапатаў.

2022 — Яраслаў Клімуць, літаратуразнаўца і краязнаўца, дасьледнік творчасьці Якуба Коласа.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG