Дата дня
З 2002 году 12 чэрвеня адзначаецца Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай. Яго мэта — прыцягнуць увагу да праблемы і неабходнасьці мераў па яе ліквідацыі.
Паводле зьвестак МАП, сёньня 138 мільёнаў дзяцей па-ранейшаму ўцягнутыя ў працу, зь іх 39% — у працу небясьпечную.
Таксама ў гэты дзень
1934 — у Менску на вуліцы Кірава ўрачыста адкрылі стадыён «Дынама».
1990 — прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце РСФСР. Цяпер адзначаецца як дзяржаўнае сьвята — Дзень Расеі.
1991 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі.
1999 — сухапутныя войскі NATO ўвайшлі ў Косава, якое тады было ў складзе Сэрбіі.
2012 — у Наваградзкім раёне разьбіўся вайсковы самалёт СУ-25. Пілёт падпалкоўнік Мікалай Грыднеў адпрацоўваў манэўры на гранічна нізкай вышыні. Калі машына пачала губляць кіраваньне, ён атрымаў загад катапультавацца, але загінуў, адводзячы машыну ад жылых дамоў вёскі Навіны.
У гэты дзень нарадзіліся
1855 — Пётар Грацыяні, беларускі навуковец у галіне санітарыі, першы санітарны лекар Менску і галоўны лекар інфэкцыйнага шпіталя.
1895 — Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзяяч. Аўтар п’есаў: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Зьбянтэжаны Саўка» і іншых. Рэпрэсаваны, расстраляны ў 1938 годзе.
1911 — Мікола Панькоў, беларускі журналіст, бібліяфіл, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Латвіі, Нямеччыне і ЗША.
1924 — Джордж Буш-старэйшы, 41-ы прэзыдэнт ЗША.
1929 — Ганна Франк, габрэйская дзяўчынка, вядомая дзёньнікам, дзе апісала жыцьцё пры нацызьме.
У памяці
1997 — Булат Акуджава, расейскі бард, паэт і пісьменьнік.
1998 — Антон Адамовіч, гісторык, літаратуразнаўца й пісьменьнік, палітвысланец 1930-х, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода.
2013 — Дзіраэмон Кімура, які пражыў 116 гадоў, найстарэйшы з мужчынаў, якія калі-небудзь жылі на Зямлі, чый век усталяваны пэўна.
2021 — Ігар Жалязоўскі, наймацнейшы канькабежац сьвету, за свае перамогі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. На Алімпіядзе ў Ліліхамэры Ігар стаяў на п’едэстале пад бел-чырвона-белым сьцягам.