Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Сусьветны дзень абароны дзяцей

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Падзеі 1 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Быў заснаваны ў лістападзе 1949 году ў Парыжы рашэньнем кангрэсу Міжнароднай дэмакратычнай фэдэрацыі жанчын. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе.

Дзень у гісторыі

1836 — на месцы гістарычнага Берасьця закладзены першы камень у будоўлю Берасьцейскай крэпасьці. Горад перанесьлі на тры кілямэтры.

Берасьцейская крэпасьць
Берасьцейская крэпасьць

1916 — у Вільні стварылі Беларускі клюб.

1990 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш (старэйшы) і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісалі дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнай зброі.

Джордж Буш (малодшы) і Міхаіл Гарбачоў
Джордж Буш (малодшы) і Міхаіл Гарбачоў

2021 — Сьцяпан Латыпаў зрабіў спробу самагубства ў судзе.

У гэты дзень нарадзіліся

1804 — Міхал Глінка, расейскі кампазытар, паходзіў са смаленскай шляхты.

Міхаіл Глінка
Міхаіл Глінка

1911 — Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

1926 — Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, сэкс-сымбаль.

Мэрылін Манро
Мэрылін Манро

1928 — Леакадзія Шышэя, удзельніца паваеннага супраціву, сяброўка падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», нявольніца ГУЛАГу.

Леакадзія Шышэя
Леакадзія Шышэя

1945 — Аляксей Кузьміч, беларускі мастак.

Алесь Адамовіч і Аляксей Кузьміч, фота Яўгена Коктыша
Алесь Адамовіч і Аляксей Кузьміч, фота Яўгена Коктыша

1946 — Генрых Далідовіч, пісьменьнік.

1954 — Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

1954 — Сяргей Журавель, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1963 — Ігар Жалязоўскі, наймацнейшы канькабежац сьвету, за свае перамогі ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. На Алімпіядзе ў Ліліхамэры стаяў на п’едэстале пад бел-чырвона-белым сьцягам. Не перажыў цяжкую форму каранавірусу і памёр на 59-м годзе жыцьця.

Ігар Жалязоўскі
Ігар Жалязоўскі

У памяці

1434 — Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.

1970 — Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.

2009 — Аляксандар Патупа, бізнэсовец, журналіст, грамадзкі дзяяч.

Аляксандар Патупа
Аляксандар Патупа

2021 — Фёдар Крыванос, праваслаўны сьвятар, дасьледнік рэпрэсіяў бальшавікоў супраць духавенства.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG