Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майка Ўолца звольнілі з пасады дарадцы Трампа ў нацыянальнай бясьпецы

Майк Уолц
Майк Уолц

Чыноўнік фігураваў у скандале з выцекам сакрэтных зьвестак.

Майк Уолц больш не займае пасады дарадцы прэзыдэнта Злучаных Штатаў у нацыянальнай бясьпецы. Пра гэта паведаміў тэлеканал Fox News.

Ён памахаў рукой прадстаўнікам мэдыя, якія сабраліся звонку, і прывітаў ахоўніка, перш чым зайсьці ў Белы дом.

Раней стала вядома, што ў ЗША пачалі расьсьледаваньне ў сувязі з працёкам інфармацыі праз мэсэнджар Signal. У ім міністар абароны Піт Гэґсэт зь іншымі службоўцамі абмяркоўвалі ўдары па емэнскіх хусітах.

Раней было ўхваленае рашэньне, што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША мусіць захаваць групавы чат у мэсэнджары Signal з абмеркаваньнем удараў па емэнскіх хусітах, у які памылкова ўключылі галоўнага рэдактара выданьня The Atlantic Джэфры Голдбэрга.

Майк Уолц тады заявіў, што бярэ на сябе «поўную адказнасьць» за працёк інфармацыі. У інтэрвію Fox News Уолц прызнаў, што стварыў гэты чат і каардынаваў яго працу. Паводле яго словаў, ён ня ведае, як Джэфры Голдбэрг апынуўся там, дзе, акрамя яго, былі 18 чалавек.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG