У гэты пэрыяд, вядомы як «novemdiales», у базыліцы Сьвятога Пятра штодзень будуць праходзіць малітоўныя службы. Жалоба завершыцца 4 траўня.
Папа Францішак, ураджэнец Аргентыны, памёр у панядзелак ва ўзросьце 88 гадоў. Труна зь целам Францішка ў сераду была ўстаноўленая ў саборы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Жалобнае шэсьце пад гукі званоў з удзелам кардыналаў, архібіскупаў, біскупаў і іншых ярархаў Каталіцкай царквы заняло каля сарака хвілін. Публічнае разьвітаньне з Францішкам працягнецца тры дні.
Паведамленьне Ватыкану аб дзевяцідзённай жалобе прагучала ў часе сустрэчы кардыналаў, якія абмяркоўваюць далейшыя крокі пасьля сьмерці пантыфіка. Такі абмен думкамі патрэбны, бо сярод 135 кардыналаў з 71 краіны ня ўсе ведаюць адзін аднаго, у тым ліку з гледзішча іхных пазыцыяў у царкоўнай палітыцы.
У Рыме разьвітваюцца з папам Францішкам. ФОТА
Труну нябожчыка папы Францішка пераносяць у сабор Сьвятога Пятра ў Ватыкане. 23 красавіка 2025 году
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Працэсія з труной папы Францішка
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Партрэт папы Францішка
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Італьянскія газэты з навіной пра сьмерць папы Францішка
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Людзі на пляцы Сьвятога Пятра. 23 красавіка 2025 году
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Падчас цырымоніі ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. 23 красавіка 2025 году
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Кардыналы на разьвітаньні з папам Францішкам
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Папа Францішак у труне ў базыліцы Сьвятога Пятра. 23 красавіка 2025 году
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Цела папы Рымскага Францішка будзе знаходзіцца ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане тры дні
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Падчас разьвітаньня з папам Францішкам
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Манахіні на плошчы Сьвятога Пятра пасьля ўшанаваньня папы Францішка, 23 красавіка
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Дата правядзеньня канкляву, на якім кардыналы абяруць новага папу Рымскага, пакуль не названая. Аднак ён павінен пачацца ў пэрыяд ад 15 да 20 дзён пасьля сьмерці пантыфіка. Згодна з правіламі Каталіцкай царквы, кандыдат павінен быць не старэйшым за 80 гадоў.
Форум