47-гадовую жыхарку Салігорску будуць судзіць за грашовыя пераводы палітвязьням

 Менскі абласны суд, архіўнае фота
Менскі абласны суд, архіўнае фота

Пракуратура Менскай вобласьці накіравала ў Менскі абласны суд справу паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзелу пракуратуры Менскай вобласьці Валеры Мядзел.

Паводле вэрсіі сьледзтва, жанчына нібыта «аказвала спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці экстрэмісцкіх фармаваньняў Dissidentby, ПЦ «Вясна» і «Лісты Салідарнасьці Беларусь 2020».

Яна зрабіла ня менш як 70 грашовых пераводаў на агульную суму каля 600 рублёў на адрас 54 чалавек, якія знаходзяцца ў зьняволеньні «за ўчыненьне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці».

Жанчына застаецца пад вартай, паведамляе «Вясна».

З 2020 году ўлады Беларусі выкарыстоўваюць абвінавачваньні ў экстрэмісцкай дзейнасьці і сьпіс экстрэмісцкіх арганізацыяў для масавых рэпрэсіяў і барацьбы з іншадумствам.

​
XS
SM
MD
LG