Дзень у гісторыі
1557 — Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ.
1579 — заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт. Стэфан Баторы даў яму прывілей.
1778 — бізнэсовец Олівэр Полак, як лічыцца, ненаўмысна «вынайшаў» знак $, калі запісваў ад рукі скарот «ps», які абазначаў гішпанскія даляры — pesos, што былі тады асноўнай валютай. Лічыцца, што літары напаўзьлі адна на адну і ўтварыўся знак $.
1939 — паразай рэспубліканцаў скончылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.
1946 — У Ватэнштэце (Нямеччына) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцьця», рэдактарам якога быў Хведар Ільяшэвіч.
1948 — Савецкі Саюз пачаў уводзіць блякаду Заходняга Бэрліна, якая да 24 чэрвеня стала абсалютнай.
1976 — Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Роналд Уэйн заснавалі кампанію Apple Inc.
1979 — пасьля рэфэрэндуму Рухала Хамэйні афіцыйна абвясьціў Іран ісламскай рэспублікай.
1981 — у Менску адкрыўся Літаратурны музэй Максіма Багдановіча. У 1989—1998 ягоным дырэктарам быў Алесь Бяляцкі.
2001 — у Бялградзе арыштаваны былы кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч.
2004 — кампанія Google запусьціла свой паштовы сэрвіс Gmail.
2009 — Альбанія і Харватыя далучыліся да NATO.
У гэты дзень нарадзіліся
1809 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.
1815 — Ота фон Бісмарк, канцлер Нямеччыны.
1846 — Браніслаў Мінейка, паўстанец 1863-1864 гадоў.
1862 — Адам Багдановіч, этнограф і мэмуарыст.
1873 — Сяргей Рахманінаў, расейскі кампазытар, піяніст і дырыгент.
1877 — Васіль Захарка, старшыня Рады БНР на эміграцыі ў 1928–1943 гадах. На скліканай 10 кастрычніка 1925 году канфэрэнцыі ў Бэрліне Захарка не прызнаў Савецкай Беларусі за незалежную дзяржаву. Дзякуючы яму БНР не спыніла свайго існаваньня, бо большасьць сяброў рады прызнала БССР.
1901 — Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменьнік.
1919 — Раiса Кудрэвiч, жывапісец, народная мастачка Беларусі.
1929 — Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік.
1940 — Уладзімер Басалыга, беларускі графік.
1941 — Леанід Марчанка, мастак-графік.
1947 — Алесь Жук, беларускі пісьменьнік.
1956 — Сяргей Антончык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня, адзін зь лідэраў рабочага руху.
У памяці
1548 — Жыгімонт І Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1943 — Антон Неманцэвіч, беларускі каталіцкі сьвятар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзеяч, выдавец, пэдагог, публіцыст. Адзін з ініцыятараў беларускага ўніяцкага руху ў Заходняй Беларусі.
1940 — Язэп Лёсік, беларускі мовазнаўца, публіцыст, палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР, памёр у турме. Быў дзеячом Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнікам Першага Ўсебеларускага зьезду. Адзін з ініцыятараў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 2-і старшыня Рады БНР, пасьля старшыня Найвышэйшай Рады БНР. Выкладчык БДУ і Белпэдтэхнікуму, правадзейны сябра Інбелкульту (1922), Акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928). Адзін з ініцыятараў правядзеньня Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску (1926), аўтар шматлікіх прац па беларускім мовазнаўстве.