Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» ў жывым этэры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
Фрагмэнты гутаркі:
- У большасьці беларускіх прадпрыемстваў, якія вырабляюць вайсковую прадукцыю для Расеі, выхад на найвялікшыя вытворчыя магутнасьці заплянаваны на 2027–2028 гады. Адразу ж узьнікае пытаньне: што будзе ўмоўна ў 2029-м?
- Зыходзячы з той інфармацыі, якой валодаем мы, з таго, што мы бачым у розных дакумэнтах, з таго, як прадстаўнікі Берасьцейскай, Горадзенскай і Гомельскай вобласьцяў езьдзяць у Расейскую Фэдэрацыю і глядзяць, як там ствараюцца ўмацаваныя збудаваньні, умацаваныя раёны, мы робім выснову, што з высокай доляй імавернасьці тое, што робіцца ў Беларусі, не накіраванае толькі на цяперашнюю вайну ва Ўкраіне.
- Гэта накіравана на нейкі будучы канфлікт. Некалькі гадоў вытворчасьці ўсяго, што вырабляецца на тэрыторыі Беларусі, дасьць магчымасьць папоўніць запасы.
- Усе ўбачылі каштоўнасьць і значнасьць БПЛА ў вайне XXI стагодзьдзя. Усе ўбачылі, што калі ў цывілізаванага сьвету маецца цывілізаваная зброя, такая, як HIMARS, якая б’е лякальна, то Расея сваімі РСЗА «Град» выпальвала вялікія плошчы. Ракеты для «Граду» вырабляюцца ў Беларусі, а важнасьць і значнасьць артылерыі ўсім і так вядомая. І вось такую прадукцыю будзе вырабляць Рэспубліка Беларусь.
- Калі, крый божа, скасуюць санкцыі, дык мілітарызацыя беларускай эканомікі ўвогуле падымецца да нябёсаў. Калі санкцыі з Расеі і зь Беларусі будуць зьнятыя і шмат кампаніяў вернецца ў Расею, дык Беларусь абсалютна ня выйграе. Беларуская цывільная вытворчасьць ужо прайграла кітайцам рынак Расеі. А калі там яшчэ будуць эўрапейскія ці нейкія амэрыканскія кампаніі, дык мілітарызацыя беларускіх прадпрыемстваў будзе будзе ісьці з трайной сілай.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.
Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).
Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум