Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Украіны: падазраваны ў забойстве актывіста Ганула затрыманы

Дзям'ян Ганул
Дзям'ян Ганул

У Адэсе затрыманы падазраваны ў забойстве мясцовага актывіста, паведаміў сёньня міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка.

«Затрыманы падазраваны ў забойстве актывіста. У кватэры, дзе ён хаваўся, была знойдзена зброя, пры дапамозе якой, імаверна, верагодна, і было ўчыненае злачынства», — сказаў ён.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пацьвердзіў затрыманьне ў Адэсе падазраванага ў забойстве грамадзкага дзеяча Дзям’яна Ганула:

У раскрыцьці гэтага злачынства задзейнічаныя дзясяткі сьледчых, апэратыўнікаў, судмедэкспэртаў — напісаў Зяленскі ў сацсетцы.

У СБУ адзначылі, што сьледча-апэратыўныя мерапрыемствы працягваюцца, адпрацоўваюцца магчымыя матывы злачынства, у тым ліку вэрсіі адносна замоўнага характару забойства, а таксама «расейскага сьледу».

Зяленскі дадаў, што даручыў кіраўнікам МУС, СБУ і выканаўцу абавязкаў генпракурора «прыцягнуць усе неабходныя сілы і сродкі для ўстанаўленьня ўсіх фактаў».

Удзень 14 сакавіка Нацыянальная паліцыя заявіла, што расьсьледуе забойства чалавека ў цэнтры Адэсы. Пазьней стала вядома, што быў забіты грамадзкі актывіст, удзельнік «Рэвалюцыі годнасьці», валянтэр Дзямʼян Ганул. Ён узначальваў грамадзкую арганізацыю «Вулічны фронт».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG