Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Якія ў Лукашэнкі варыянты, калі Пуцін адмовіцца ад міру

Уладзімір Фясенка, Антон Пянькоўскі
Уладзімір Фясенка, Антон Пянькоўскі

ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне праз Польшчу і абмен выведнай інфармацыяй. Гэта адбылося на наступны дзень пасьля перамоваў, якія прайшлі ў горадзе Джыда ў Саудаўскай Аравіі паміж прадстаўнікамі Кіева і Вашынгтону.

Ці здолее Дональд Трамп прымусіць Расею да міру і якое месца пасьля такой угоды заняла б Беларусь? Госьці праграмы «ПіК Свабоды» – украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка і Антон Пянькоўскі, амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.

Фясенка: Перад пачаткам перамоваў быў страх, што ЗША будуць прымушаць Украіну да аднабаковых саступак. Да міру на расейскіх умовах. Дзяржасакратар Рубіё казаў, што Украіне павінна пагадзіцца на тэрытарыяльныя саступкі, але гэтага не адбылося. Гэта ўжо вялікае дасягненьне. І галоўнае тое, што мала хто ва Ўкраіне чакаў, што пасьля перамоваў будзе рашэньне ЗША пра аднаўленьне паставак зброі Украіне. Самыя аптымістычныя прагнозы закладалі, што гэта можа адбыцца часткова або не адразу. Таму вынікі перамоваў пераўзышлі самыя аптымістычныя спадзяваньні ва Ўкраіне.

Пянькоўскі: Рэжым Лукашэнкі вядзе вельмі актыўную камунікацыю з амэрыканцамі. Мы гэта бачылі па вызваленьні амэрыканскага грамадзяніна ў Беларусі і двух палітвязьняў. Таксама вельмі актыўную камунікацыю вядзе прадстаўніцтва Беларусі ў ААН, Валянцін Рыбакоў, вельмі дасьведчаны дыплямат. Ён топавы дыплямат у ЗША і асабіста адказвае перад Лукашэнкам за прадстаўленьне ў ЗША. Некалькі тыдняў таму ён быў у Менску і сустракаўся з Лукашэнкам. Гэта супала з прыездам амэрыканскага чыноўніка, якому «аддалі» палітвязьняў. Зараз у Маскву ляцяць прадстаўнікі Трампа, і глядзіце, заўтра ж там будзе Лукашэнка.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG