Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі ў Лукашэнкі былі інаўгурацыі і першыя пасьля выбараў паездкі ў Расею


Аляксандар Лукашэнка, 20 ліпеня 1994
Аляксандар Лукашэнка, 20 ліпеня 1994

З дня выбараў 26 студзеня прайшло 43 дні. Паводле закону інаўгурацыя павінна праходзіць не пазьней як праз два месяцы пасьля выбараў. Калі адбудзецца інаўгурацыя сёлета і праз колькі дзён яна праводзілася пасьля папярэдніх выбараў?

Адказ — у наступнай табліцы.

Пасьля папярэдніх выбараў інаўгурацыя, як правіла, праводзілася раней, чым сёлета. Адзінае выключэньне — 2020 год, пасьля тагачасных выбараў у краіне адбываліся беспрэцэдэнтныя паводле масавасьці і працягласьці пратэсты.

Пасьля кожных прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандар Лукашэнка свой першы замежны візыт ладзіў у Расею. У 1994 годзе ён там сустракаўся з прэзыдэнтам Барысам Ельцыным, у 2001-м, 2006-м, 2015-м і 2020-м — з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, у 2010-м — з прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым.

2020 год быў адзіным выключэньнем, калі Лукашэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Расеі да інаўгурацыі, у астатніх 5 выпадках інаўгурацыя папярэднічала першаму пасьлявыбарчаму візыту ў РФ.

Было абвешчана, што на гэтым тыдні Лукашэнка паедзе да Пуціна. Пакуль невядома, ці паўторыцца выключны выпадак 2020 году, ці інаўгурацыя адбудзецца таксама на гэтым тыдні, перад візытам.

  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Палітычны аглядальнік Радыё Свабода.

    Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Аўтар кніг «Акцэнты Свабоды» (2009), «Сем худых гадоў» (2014), «Неверагодны 2020-ы» (2021).

    На Свабодзе — ад 1991 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG