Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку абстрэлу Дабрапольля Данецкай вобласьці загінулі 11 чалавек

Пажарныя тушаць будынак, які загарэўся ў выніку расейскага абстрэлу, Дабрапольле, 8 сакавіка 2025 году
Пажарныя тушаць будынак, які загарэўся ў выніку расейскага абстрэлу, Дабрапольле, 8 сакавіка 2025 году

У ноч на суботу, 8 сакавіка, прынамсі 11 чалавек загінулі, яшчэ 30 атрымалі раненьні ў выніку ўдару расейскай арміі па горадзе Дабрапольле Данецкай вобласьці Ўкраіны. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сытуацыях.

Перад вайной у Дабрапольлі пражывала каля 30 тысяч чалавек. Горад знаходзіцца ў 20 км на поўнач ад Пакроўска, за які вядуцца жорсткія баі.

Пра начную атаку расійскіх бесьпілётнікаў паведаміў і кіраўнік Адэскай адміністрацыі Алег Кіпер. Паводле яго слоў, удары наносіліся па грамадзянскай і энэргетычнай інфраструктуры Адэсы.

«У выніку падзеньня абломкаў загарэліся вытворчы будынак і АЗС», — напісаў Кіпер, дадаўшы, што інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца.

Тры чалавекі загінулі ў выніку атакі бесьпілотніка ў Харкаўскай вобласьці. Як напісаў у тэлеграме кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў, у Багадухаве нанесены ўдар па грамадзянскаму прадпрыемству. Спачатку з-пад завалаў дасталі цела аднаго загінулага, потым яшчэ дваіх. Сем чалавек атрымалі раненьні.

Усяго за ноч тэрыторыю Украіны атакавалі 145 расейскіх бесьпілётнікаў і тры ракеты, паведамілі ў ВПС Украіны. Было зьбіта 79 бесьпілётнікаў, яшчэ 54 не даляцелі да мэты. У выніку атакі пацярпелі Данецкая, Палтаўская, Харкаўская, Сумская і Адэская вобласьці.

«Пасьля наступленьня цемры расейцы нанесьлі тры ўдары па горадзе», — напісаў кіраўнік абласной адміністрацыі Вадзім Філашкін. Ён апублікаваў фота пажару ў жылым доме.

Пашкоджаныя 8 пяціпавярховых жылых дамоў, адміністрацыйны будынак, 30 аўтамабіляў. Па словах ратавальнікаў, падчас тушэньня пажару расійскія сілы нанесьлі паўторны ўдар, пашкодзіўшы пажарную машыну.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG