Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм прызнаў «экстрэмісцкімі» яшчэ шэраг старонак у сацыяльных сетках, у тым ліку старонку Андрэя Дзьмітрыева

Старонку ў Instagram беларускага палітыка, экс-кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году і былога палітвязьня Андрэя Дзьмітрыева ўключылі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пра гэта піша партал «Люстэрка».

Як пазначана ў абноўленым пераліку, разьмешчаным на сайце Міністэрства інфармацыі, рашэньне адносна старонкі Дзьмітрыева прыняў суд Ленінскага раёну Магілёва 5 сакавіка.

Таксама ў сьпіс трапілі сайт ініцыятывы BELPOL, тэлеграм-каналы і чаты «Напильники», Crimethlnc. Ex-Workers Collective, «Хранители», «Чат ПарламентБел», «Выведка „ТЭРОР“», «ГЦУ „ТЭРОР“», «Суполка Беларусы Уроцлава», «Оперативний ЗСУ».

Таксама ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» уключаныя:

Старонкі ў Instagram: zubr_in, eurobelarus, alieh_baradzin, belaryski.patruyot.47, storks_histoty.

Старонка палітыка Віталя Рымашэўскага ў «Аднаклясьніках».

Старонкі ў TikTok: nexokeist, kirillsarychevrlz, Sapraudny Liwin, «Александр».

Палітык Андрэй Дзьмітрыеў браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году. Яго затрымалі ў студзені 2023 году і праз тры месяцы прыгаварылі да 1,5 года пазбаўленьня волі паводле ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Дзьмітрыеў выйшаў на волю пасьля таго, як 20 красавіка 2024 году скончыўся ягоны тэрмін зьняволеньня.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG