Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Рыгора Барадуліна і Георгія Штыхава

Рыгор Барадулін. Фота Сяргея Шапрана
Рыгор Барадулін. Фота Сяргея Шапрана

Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш за 5 тысяч габрэяў. У памяць пра гэта на месцы расстрэлу зроблены мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».

Мэмарыял «Яма» ахвярам нацысцкага генацыду, Менск
Мэмарыял «Яма» ахвярам нацысцкага генацыду, Менск

1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.

2002 — пачалася апэрацыя «Анаконда»: войскі ЗША супрацьстаялі тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» ў Афганістане.

У гэты дзень нарадзіліся

1562 — Крыштап Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, доктар мэдыцыны.

1879 —Міхал Кроль, беларускі нэўрапатоляг.

1896 — Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, выдавец. Пад нямецкай акупацыяй арыштаваны нацыстамі ў Менску, зьнік бясьсьледна.

1918 — Алесь Бачыла, паэт і пісьменьнік, аўтар лібрэта опэр і тэкстаў песень («Радзіма мая дарагая»).

Алесь Бачыла. Магіла на Ўсходніх могілках. Здымак для праекту «Беларускі нацыянальны нэкропаль»
Алесь Бачыла. Магіла на Ўсходніх могілках. Здымак для праекту «Беларускі нацыянальны нэкропаль»

1931 — Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Міхаіл Гарбачоў
Міхаіл Гарбачоў

У памяці

1939 — Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, сваяк і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

1977 — Цімафей Хведашчэня, вайсковы дзяяч, атаман «Зялёнага дубу».

1997 — Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.

2011 — Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

Валеры Рубінчык
Валеры Рубінчык


2011 — Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

2013 — Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнаўца.

Мікола Арочка
Мікола Арочка

2014 — Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі, эсэіст, перакладнік.

2018 — Георгі Штыхаў, археоляг, гісторык.

Георгі Штыхаў
Георгі Штыхаў


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG