Журналіст Дзяніс Івашын правёў 15 содняў у штрафным ізалятары турмы № 8 у Жодзіне, паведаміў прысьвечаны палітвязьню тэлеграм-канал.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», Івашына рэгулярна кідаюць у штрафны ізалятар.
Таксама ад Дзяніса прыйшла паштоўка, датаваная 19 лютага.
Ад жонкі палітвязьня была інфармацыя, што Дзяніса ў турме дадаткова ўціскаюць за беларускую мову.
Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, агулам у няволі цяпер 39 прадстаўнікоў беларускіх мэдыя.
Форум