Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Казімера Малевіча 

Казімер Малевіч. Аўтапартрэт (фрагмэнт карціны)
Казімер Малевіч. Аўтапартрэт (фрагмэнт карціны)

Падзеі 23 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

23 лютага 1878 году нарадзіўся Казімер Малевіч, вядомы мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

За спадчыну Казімера Малевіча спрачаецца цэлы шэраг дзяржаў, дасьледчыкі сьмела прылічаюць яго да расейцаў, украінцаў, палякаў. І толькі Беларусь, дзе Малевіч абясьсьмерціў сябе першымі «супрэмусамі», «архітэктонамі» ды філязофскімі развагамі, дэманструе сваю памяркоўнасьць. Пра тутэйшасьць Казімера Малевіча сьведчаць і спэцыфічныя адметнасьці роднага краю, адлюстраваныя ў мастацкіх творах рознага часу. У ліку такіх рысаў — выявы бел-чырвона-белага сьцяга і колеравае спалучэньне белага і чырвонага.

Казімер Малевіч. Cупрэматызм з чырвоным чатырохвугольнікам
Казімер Малевіч. Cупрэматызм з чырвоным чатырохвугольнікам

Сёньня карціны Казімера Малевіча ацэньваюцца ў дзясяткі мільёнаў даляраў, але сам ён 80 гадоў таму памёр хворым жабраком — фармальна лічыўся кіраўніком «навуковай лябараторыі мастацтва» ў Рускім музэі, а насамрэч аддаваў канцы ў цеснай каморцы вартаўніка.

Гэты дзень у гісторыі

1866 — Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны.

1917 — пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі.

1941 — упершыню атрымалі плютоній.

1944 — Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспубліку. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.

У гэты дзень нарадзіліся

1808 — Пётар Кірэеўскі, расейскі публіцыст, архэоляг, фальклярыст, славянафіл.

1874 — Канстанцін Пятс, першы прэзыдэнт Эстоніі.

1891— Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца, крытык, пэдагог.

1907 — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнаўца, грамадзкі дзеяч.


1929 — Алексій II, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.

1931 — Яўген Бабосаў, беларускі філёзаф.

1935 — Яўген Лугін, вайсковец, заснавальнік і кіраўнік Сялянскай партыі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х гадоў.

1954 — Віктар Юшчанка, прэзыдэнт Украіны (2005–2010).

Віктар Юшчанка
Віктар Юшчанка

У памяці

1766 — Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1855 — Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык, астраном і фізык.

1864 — Людвік Зьвяждоўскі, вайсковец, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG