Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 115 гадоў з дня нараджэньня Хведара Ільляшэвіча

Хведар Ільляшэвіч
Хведар Ільляшэвіч

Падзеі 17 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

17 лютага 1910 году ў Вільні нарадзіўся Хведар Ільляшэвіч, паэт, празаік, гісторык. Магістар філязофіі за дысэртацыю «Друкарня дома Мамонічаў у Вільні». За беларускую дзейнасьць польскія ўлады адпрывілі Хведара ў Лукіскую турму. Працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, выкладаў родную мову, літаратуру, гісторыю.

Таксама жыў і працаваў у Беластоку, савецкай улады не прымаў. Жыцьцё скончыў у нямецкім Ватэнштаце.

Таксама ў гэты дзень

1387 — створанае каталіцкае Віленскае біскупства.

1810 — Абхазія ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі.

1852 — у Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адкрылі Эрмітаж.

1943 — нацысты спалілі жыхароў вёскі Росіца.

Сьвятая імша ў памяць спаленых жыхароў вёсцы Росіца, люты 2014
Сьвятая імша ў памяць спаленых жыхароў вёсцы Росіца, люты 2014

1947 — радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» пачала вяшчаньне на расейскай мове на СССР.

1954 — Крым стаў часткай Украінскай ССР.

1979 — пачатак кітайска-віетнамскай вайны.

2008 — Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.

2017 — пачатак «антыдармаедзкіх» пратэстаў у Беларусі, у Менску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць дэкрэту Лукашэнкі № 3 аб «дармаедах».

Марш абураных беларусаў, Менск, 17 лютага 2017
Марш абураных беларусаў, Менск, 17 лютага 2017

У гэты дзень нарадзіліся

1806 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, краязнаўца.

1837 — Канстанцін Ельскі, біёляг, географ, геоляг і падарожнік.

1928 — Уладзімер Дамашэвіч, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Уладзімер Дамашэвіч
Уладзімер Дамашэвіч

1952 — Уладзімер Крываблоцкі, мастак.

1952 — Леанід Калядзінскі, археоляг.

1955 — Уладзімер Вішнеўскі, мастак-графік.

1968 — Алесь Белы, гісторык і культуроляг.

У памяці

440 — Мэсроп Маштоц, армянскі навуковец-манах, асьветнік, стваральнік армянскага альфабэту.

1600 — Джардана Бруна, італьянскі філёзаф і навуковец, спалены ў Рыме.

1673 — Мальер (Жан Батыст Паклен), францускі драматург, актор.

Мальер (Жан Батыст Паклен)
Мальер (Жан Батыст Паклен)

1856 — Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт, публіцыст і літаратурны крытык.

1916 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка, адна са стваральніц Беларускай сацыялістычнай Грамады, памерла ад тыфу ўначы з 17 на 18 лютага.

1938 — Міхась Багун, паэт і празаік, ахвяра сталінізму (загінуў у турме).

1943 — Антоні Ляшчэвіч, сьвятар-марыянін у вёсцы Росіца (расстраляны нацыстамі).

2013 — Сакрат Яновіч, пісьменьнік.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG